- прадвесне
- прадвесне, -я
н.
Канун весны, предвесеннее время.Адно з вясной яснай Палессе ускрэсне, спаткае няшчасна вясну і прадвесне. Купала. На ўзгорку ля камення раслі палыны, на ўзлеску цвілі верасы, на прадвесні адгэтуль на ўзбалоцце сцякалі каламутныя ручаіны снегавой вады. Чорны. А сэрца? Сэрца хоча жыць як рунь, чакаючы прадвесня. Машара.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.